Навигация

Полезные ссылки

автор: wellnesssc
опубликовано: 25 августа, 10:08
 
 

Праграма правядзення міжрэгіянальнага свята

"MIR-ФЭСТ”

27 жніўня 2022г.

г.п.Мір

Цэнтральная пляцоўка "Рэха даўніны”

тэрыторыя " Замкавага комплексу "Мір”

12:00-12:15 - тэатралізаванае шэсце;

12:15-12:30- урачыстае адкрыцце свята;

12:30-13:30 - анімацыйная праграма "У госці да Радзівілаў”;

13:30-14:30 - выступленненароднага ансамбля "Тутэйшая шляхта” г. Мінск;

15:30-17:30 - канцэртная праграма "Сябры без межаў”;

(выступленне творчых калектываў Баранавіцкага, Стаўбцоўскага, Нясвіжскага, Навагрудскага, Іўеўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага раёнаў);

17:30-18:00 - выступленне тэатру "Шатландская пяхота” г. Маладзечна;

18:00-19:00 - выступленне інтэрактыўнага тэатру "Майстры ўражанняў”;

19:00-20:00 - выступленне інструментальнага калектыву;

20:00-20:30 - факельнае шэсце;

20:30- фаер-шоу. Закрыццё свята.

Горад майстроў

"Жывуць рамёствы продкаў”

вул.Чырвонаармейская, г.п. Мір

12:00 -20:00 – выставы-продажЦэнтраў рамёстваў, народных майстроў, майстар-класы;

 

Інтэрактыўная гульнёвая пляцоўка "Горад пяці вуліц”

вул. Чырвонаармейская, ніжняя стаянка

12:00-20:00 - гульні, забавы, атракцыёны,фотаквэст "Горад пяці вуліц”, фотазона на калёсах "Красавянка”, хадулісты "Шляхта”, фуд-корт, зона сямейнага адпачынку.

 

"Мікалаеўскі кірмаш”

пл.17 Верасня, г.п. Мір

12:00-18:00 - працуюць гандлёвыя падворкі прадпрыемстваў раёнаў-удзельнікаў "Добрыя гаспадары- -зямлі ўладары”;

12:45-13:00 - адкрыццё кірмаша ;

13:00-14:00 - канцэртна-гульнёвая праграма нацыянальнасцей "Гісторыяй яднаны”;

14:00-14:40 - бяспройгрышная латэрэя;

14:40-15:40 - прэзентацыя этнічныхпадвор’яў кірмашу;

15:40-16:30 - майстар–клас па побытавых танцах "Танцуем па-даўнейшаму”;

16:30-17:30 - канцэртная праграма творчых калектываў Карэліцкага раёна.


На працягу ўсяго свята працуюць: яўрэйскі рэстаран на адкрытым паветры "Шэпшаль”, фотамайстэрня Гольдзіна, беларуская каварня "У Кузьміча”, польскі магазін "Вспулдэльня”, Цыганскі і Татарскія падворкі.


 

Арганізатары мерапрыемства маюць за сабой права ўносіць змяненні ў праграмму фестывалю.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 комментариев: 0
 просмотров: 352
автор: wellnesssc
опубликовано: 25 августа, 10:08
 27 жніўня 2022 года ў г.п. Мір Карэліцкага раёнаадбудзецца рэгіянальны гістарычны фестываль "MIR-фэст”, прысвечаны году гістарычнай памяці
 
 

Карэліччына, як і ўся Беларусь, мае глыбокія культурныя карані і традыцыі: у песнях, святах і абрадах, народных паданнях і казках, танцах – усё гэта робіць нас адметнымі сярод сусветнай шматнацыянальнасці. І кожная з’ява мінулых стагоддзяў – ці то традыцыі аздаблення народнага адзення, габеленаў, ці то святкаванне старадаўніх святаў, ці то знакамітая гісторыя Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай – усё мае неацэнны вопыт і нашу ўнікальную адметнасць. Сярод гэтага пераліку ёсць адна цікавая – гэта "Мір”, увогуле ўвесь пасёлак – наша знакамітае на ўвесь свет мястэчка.


Існуе цікавае меркаванне: назва Мір паходзіць ад лацінскага словаmirum,што азначае "цуд”. Дык, магчыма, так мястэчка называлі менавіта за тое, што ад самага пачатку ў ім і вакол яго адбываліся незвычайныя цуды?

На самой справе, для невялікага населенага пункта тут знаходзіцца даволі вялікая колькасць цудаў.

 

Па першае: у Міры знаходзіцца шмат гістарычных і архітэктурных каштоўнасцей, адна з якіх гатычная фартэцыя XVI ст. – Мірскі замак – адна з тых славутасцяў пасёлка, якая не мае патрэбы ў прадстаўленні. Другі момант – гэта непаўторныя трыс тагоддзі, калі Мірскім замкам і самім мястэчкам валодалі найбуйнейшыя, найвядомейшыя ў Беларусі адзінаццаць Радзівілаў. Трэці момант, які забяспечыў сусветную вядомасць Міру, – Мірская ешыва, адна СА знакамітых ешыў першай паловы ХХ ст., дзе побач з грамадзянамі Расійскай імперыі, а пасля Польшчы навучаліся студэнты з самых розных краін свету. Яшчэ адметная з’ява ў шматнацыянальнай гісторыі пасёлка гэта тое, што некалі Мір лічыўся шматнацыянальным мястэчкам – гэта важна і цікава. Цяпер мястэчка–паняцце абстрактнае, а па сутнасці, усе беларускія мястэчкі яшчэ пяцьсот гадоў таму сталі першымі свабоднымі эканамічнымі зонамі. Гэта значыць, яшчэ тады стала зразумела, што для таго, кааб скарбніца папаўнялася грашыма і краіна жыла стабільна, неабходна даць свабоду прадпрымальнікам. І для гэтага было зроблена наступнае: з’явіліся месцы, дзе можна было праводзіць сур’ёзныя кірмашы. Мірскія кірмашы былі не толькі месцам, дзе адбываліся купля-продаж тавару, але і падзеяй, дзе просты народ меў магчымасць "адвесці” ў розных забавах, танцах, выступленнях артыстаў. Кірмашы мінулых стагоддзяў карысталіся вялікай папулярнасцю і ўяўлялі сабой святочны гандаль. Прымяркоўваліся такія кірмашы да дат хрысціянскага календара, адкуль і атрымалі назвы Дзмітраўскі і Міколаўскі.

 


Фестываль"Mir-фэст”разлічаны на "ўсіх людзей з бліжніх і дальніх вёсак і зямель”, каб умацаваць дзелавыя і сяброўскія зносіны, набыць тавар і ўражанні на "Мікалаеўскім кірмашы”, пабачыць Мірскія мясціны, задаволіць свае матэрыяльныя і духоўныя патрэбы і, ў вогуле, на тых хто хоча зазірнуць у рэха Радзівілаўскай гісторыіі.


Упершыню на фестывалі будуць працаваць трыгістарычныя пляцоўкі, дзе гісторыя і сучаснасць адкрыюць таямніцы нашага мястэчка:


Пляцоўка "Рэха даўніны” каля Мірскага замка – цэнтральнае месца фестываля. У рамках фестываля тры волаты зямлі мірскай, Радзівілы – Сіротка, Рыбанька і Пане Каханку, здзейсняць вялікае гістарычнае свята "Рэха даўніны”, дзе сустрэнуцца знакамітыя уладары беларускіх фартэцый. Свята пачнецца святочным шэсцем "Госці Радзівілаў”, прадстаўленнем гістарычных падвор’яў замкаў. Працягнецца конкурснай праграмай "Мая легенда”, дзе знакамітыя ўладары прадэманструюць свае легенды і паданні, якімі "дыхаюць” іх замкі, старажытным балем, у якім змогуць прыняць удзел усе госці фэсту. Завершыцца фестываль маштабным факельным шэсцем з фаер-шоу.


Выстаўка"Гісторыя карэліцкіх шпаляроў”.

Майстар-клас габеленшчыцы Ніны Пілюзінай ці Барысаўскага камбіната дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага саюза мастакоў, якія ўзнавілі адзін з габеленаў Карэліцкай мануфактуры.


Пляцоўка "Мікалаеўскі кірмаш. Пляцоўка кірмашу будзе не толькі месцам, дзе адбудзецца выстаўка рамеснікаў (керамістаў, ганчароў, кузняцоў, мылавараў, шкурнікаў і другіх народных майстроў), купля-продаж тавару, але і падзеяй, дзе просты народ будзе мець магчымасць "адвесці душу” ў розных забавах, танцах, выступленнях артыстаў. Як і кірмаш мінулых стагоддзяў, Мікалаеўскі будзе шматнацыянальным. Будуць працаваць яўрэйскі рэстаран на адкрытым паветры "Шэпшаль”, беларуская каварня "У Кузьміча”, польскі магазін "Вспулдэльня”, фотамайстэрня Гольдзіна.

На фестывалі пройдуць майстар-класы па ганчарству і вырабу шпалераў (якімі ў мінулыя часы славілася наша Карэліччына), таксама па сыраварэнню, вырабу хлеба, шкловыдзіманню, коўцы, ткацтву, вышыўцы, саломапляценню, разьбе па дрэве.


Пляцоўка для дзяцей і моладзі "Горад пяці вуліц”.

На дадзенай пляцоўцы будзе працаваць фуд-корт, зона сямейнага адпачынку, атракцыёны. Для падлеткаў і моладзі адбудзецца фотаквэст "Горад пяці вуліц” (назва аднаіменнай главы з кнігі Рухомы Шайн "Усё для боса”, прысвечанай мястэчку Мір).


Будзе працаваць фотазона на калёсах "Красавянка”.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

 комментариев: 0
 просмотров: 323

Авторизация

Опрос на сайте

БЫЛИ ЛИ ВЫ КОГДА-НИБУДЬ В ЗЕЛЬВЕ?
Да, был(-а), очень понравилось
Да, был(-а), и обязательно приеду ещё
Нет, не был(-а), но очень хотелось бы побывать
Не был(-а), и сомневаюсь что когда-либо буду

Календарь

«    Август 2022    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031 

Архив публикаций

Видео