опубликовано: 21 февраля, 16:02
На працягу дня Нацыянальная бібліятэка будзе трансліраваць цытаты класікаў літаратуры. На фасадзе славутага "алмаза” раніцай і ўвечары – скарбы беларускай мовы.
Акрамя таго, сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы сустрэнуцца прадстаўнікі дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Беларусі, члены Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, а таксама кіраўнік МЗС. Удзельнікі мерапрыемства прачытаюць на родных мовах урыўкі канстытуцый сваіх краін, пасля чаго пройдзе знаёмства з выставай "Маніфест Рэспублікі”, якая прысвечана 100-годдзю абвяшчэння БССР.

