опубликовано: 17 апреля, 11:04
Ад яек да анёлаў. У Зэльвенскім аддзеле рамёстваў аграгарадка Дзярэчын працуе штогадовая велікодная выстава-продаж.

Незвычайныя яйкі, упрыгожаныя галінкі вярбы, анёлы і шмат розных казачных персанажаў – у Зэльвенскім аддзеле рамёстваў аграгарадка Дзярэчын адкрылася штогадовая велікодная выстава-продаж святочных сувеніраў.

Адметнасць экспазіцыі ў тым, што менавіта рукамі мясцовых майстроў-рамеснікаў зроблены усе экспанаты. Дарэчы, тут іх знаходзіцца каля 60-ці. Выкананы вырабы у розных тэхніках – саломапляценні, мастацкай апрацоўцы тканіны, кераміцы.



Першымі наведалі выставу вучні Дзярэчынскай сярэдняй школы.
– У першую чаргу запрашаем на такія мерапрыемствы дзяцей, каб яны пераймалі традыцыі малой радзімы, знаеміліся з народнай творчасцю землякоў і далучаліся да дзеючых гурткоў, – рассказала загадчык аддзела рамёстваў Марыя Жоглік. – Радуе, што малодшае пакаленне цікавіцца рамесніцтвам.


Пасля знаёмства з кампазіцыямі школьнікі прынялі ўдзел у бяспройгрышнай латарэі і майстар-классах. Іх арганізавалі майстры народных промыслаў Вераніка Жамойціна (з міні-ўрокам па апрацоўцы тканіны), Міхаіл Грынцэвіч і Валерый Фіцінскі (разьба па дрэву), а таксама Ірына Дзерачэнік (кераміка), гурток пад кіраўніцтвам якой працуе па суботах і ў самой Зэльве на бясплатнай аснове.







Ацаніце велікодную выставу і вы: штодзённа, з 9:00 да 18:00 (з 14:00 да 15:00 – абед), акрамя нядзелі і панядзелка (выхадныя), увесь красавік. Прыемны бонус – тут можна набыць сувенір, калі вы не вызначыліся з падарункам для блізкіх з нагоды свята.

Дзіяна БЕБЕХ

