(опубликовано: 8 июля, 09:07)
У ноч з 6 на 7 ліпеня зэльвенцы адзначылі самае таямнічае свята – Купалле.

У гэты летні вечар на беразе вадасховішча сабраліся жыхары з усіх куточкаў Зэльвеншчыны і госці з суседніх раёнаў. Песні, танцы, конкурсы, цікавыя гульні – заняцце па душы знайшлі сабе як дарослыя, так і дзеці.

Наблізіцца да народных вытокаў, нагадаць аб міфічных уяўленнях беларусаў жыхарам і гасцям дапамагла цікавая тэатралізаваная пастаноўка, падрыхтаваная супрацоўнікамі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.



Гучалі купальныя песні, сярод іх – знакамітыя "Купалінка” і "Ой, рана, на Йвана”. Тэатралізаваная праграма з траўніцай і купалінкамі сабрала каля галоўнай сцэны нямала гледачоў. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах, танцавалі і спявалі, варажылі.

Па традыцыі ўдзельнікам свята прапанавалі знайсці папараць-кветку. Той, хто яе адшукае, будзе мець шчасце, долю і дабрабыт.

Некаторыя элементы старадаўняга абраду захаваліся па сённяшні дзень. Праз вогнішча, канешне, сёння ўжо не скачуць, але запальваюць яго, як і раней, плятуць купальскія вянкі, варожаць.


Похожие публикации:

