(опубликовано: 25 ноября, 00:11)

Аб’яўляецца адкрыты конкурс на самы самабытны рэцэпт стравы нацыянальнай кухні Зэльвенскага рэгіёну «Гатуем сваё». Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускае грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы», фермерская гаспадарка «Верас», аддзелы адукацыі, спорту і турызму, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Конкурс праводзіцца ў рамках праекта «Турыстычная дэстынацыя «Зэльвенскі дыяруш»: узмацненне партнёрства, раз-віццё крэатыўных ініцыятыў і адраджэнне спадчыны» і накіраваны на папулярызацыю нематэрыяльнай культурнай спадчыны Зэльвенскага рэгіёну – азнаямленне з нацыянальнай кухняй пачатку XX стагоддзя; стварэнне кулінарнай карты і раскрыццё творчага патэнцыялу жыхароў рэгіёну.
Прыняць удзел у конкурсе могуць усе жадаючыя.
На конкурс прымаюцца рэцэпты страў нацыянальнай кухні Зэльвенскага рэгіёну пачатку XX стагоддзя. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць: аўтарскае фота гатовай стравы (здымкі павінны быць якасцю не менш за 1000 пікселяў і 300 кропак dpi), дакладны рэцэпт і тэхналогію прыгатавання. Рэцэпт, прадстаўлены на конкурс, павінен быць дакладным і самабытным. Кароткая анатацыя павінна змяшчаць указанне месца (населены пункт Зэльвенскага раёна), дзе рыхтавалася дадзеная страва. Трэба абавязкова ўдакладніць, адкуль узяты рэцэпт.
Абарона рэцэпту стравы праводзіцца з абавязковай дэгустацыяй. У выпадку парушэння патрабаванняў да конкурснага рэцэпту арганізатары маюць права адмовіць у яго прыёме.
Конкурс праводзіцца з 11 лістапада 2017 г. па 31студзеня 2018 г. у чатыры этапы.
першы – з 11.11. 2017 г. па 01.12. 2017 г. (прыём рэцэптаў ад удзельнікаў конкурсу);
другі – з 01.12.2017 г. па 03.12. 2017 г. (работа журы);
трэці – з 09.12.2017 г. (дэгустацыя адабраных падчас другога этапу страў);
чацвёрты – з 10.12.2017 г. па 31.01. 2018 г. (запрашэнне пераможцаў і прызёраў на цырымонію ўзнагароджвання (дата, месца і час правядзення будуць указаны пазней).
Рэцэпты прымаюцца па адрасе: г.п.Зэльва, вул. 17 Верасня, 29, каб.67 (аддзел адукацыі, спорту і турызму) або па электроннай пошце haspadaryk@bk.ru.
Інфармацыя аб выніках конкурсу і цырымоніі ўрачыстага ўзнагароджвання будзе апублікавана на сайтах БГА «Адпачынак у вёсцы» www.ruralbelarus.by і аддзела адукацыі, спорту і турызму http://roozelva.grodno.by/.
Рэцэпты пераможцаў будуць выкарыстаны на плакатах, постэрах і іншай інфармацыйнай прадукцыі ў рамках ініцыятывы з указаннем аўтарства. Рэцэпты, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца. Падача работ на конкурс азначае згоду з яго ўмовамі.
Похожие публикации:

