Навигация

Полезные ссылки

автор: wellnesssc (опубликовано: 23 апреля, 09:04)


Настаў час адпачываць!

У далёкіх 2000-х Лілія і Сяргей Мікановічы купілі ў Варонічах дом – перахілены, з земляной падлогай, з запушчанай тэрыторыяй вакол… Работы – непачаты край. Сам Сяргей Іванавіч кажа, што ў слова «цяжка» ёсць два значэнні. Першае адносіцца да фізічнай рэальнасці, другое – да ментальнай. Дык вось з ментальным «цяжка» ў Мікановічаў ніколі праблем не было. Вочы гарэлі, а таму і рукі не апускаліся. 


З цягам часу дом прывялі ў належны стан: выкапалі калодзеж, падвялі ваду, наладзілі  ацяпленне, змайстравалі мэблю – усё рабілі сваімі рукамі. Каля хаты таксама навялі марафет. Цяпер на падворку красуецца каля 90 відаў самых розных кветак, кустоў і дрэў – Мікановічы займаюцца азеляненнем прыдамавых тэрыторый, па прыватных заяўках.


У цяпліцы і на агародзе вырошчваюць экалагічна-чыстую агародніну, якую, дарэчы, можна прыгатаваць і ўжыць на летняй кухні.

За сядзібай ледзь чутна гамоніць пчальнік…У агульных лічбах тут каля двух з паловай мільёнаў руплівых пчол, прычым самых розных парод. Сезонная прадуктыўнасць – амаль 20 літраў мёду з вулея.


На працягу года «Старая Весь» адначасова можа размясціць пяць пастаяльцаў і траіх у летнім доміку – у адпаведны сезон. Суткі пражывання абыходзяцца ў сумму каля 25 рублёў. Наконт прыгатавання сняданка, абеда і вячэры можна дамовіцца з гаспадыняй сядзібы – любы капрыз за вашы грошы!


Хто трапіў у сачок?

Сяргей Іванавіч прысвяціў свайму хобі ўсё жыццё. Каб не гэта захапленне, наўрад ці мы сёння пабачылі яго ўласную ўнікальную калекцыю насякомых, што налічвае каля 5000 экзэмляраў. Пераважаюць усё ж такі матылі. Тут сабраны не толькі беларускія віды, але і замежныя – з Інданэзіі, Мексікі, Каўказа і другіх шматлікіх куточкаў планеты. У музей яны трапілі бартэрам па пошце – ад такіх жа энтамолагаў-аматараў.


– Неаднаразова  ціка-віўся ў Інтэрнэце, ці шмат існуе такіх жа музеяў, як мой. Аказалася, што на

постсавецкай просторы іх усяго два – тут, у Варонічах, і яшчэ адзін на Каўказе, у Пяцігорску, – расказвае Сяргей Іванавіч. 


Акрамя стандартнага сачка калекцыянер валодае і іншымі метадамі лоўлі матылькоў. Напрыклад, за кошт замацаванага на даху сядзібы светлавога пражэктара, які ўключаецца ў цёмны час сутак, – на яго і «клююць» матылькі. А вось у лесе  выкарыстоўваецца «пахучая» прыманка – забрадзіўшая сумесь мёду і піва.


Please, leave a comment!

З 7 верасня 2006 года, калі адбылося ўрачыстае адкрыццё «Старой Весі», штогод сядзібу наведваюць ад 500 да 1000 чалавек. Як правіла, для гаспадароў самая «ўраджайная» пара года – гэта, канешне, лета.


Нават сфарміраваўся спіс пастаянных кліентаў. Большасць з іх – гэта грыбнікі, якім падабаюцца нашы лясы, паляўнічыя, рыбакі, што прыязджаюць на мясцовыя спаборніцтвы. Часцей бываюць беларусы, хоць і замежнікаў таксама нямала. У сядзібе гаспадар размясціў сусветную палітычную карту, дзе сцяжкамі адзначае, адкуль да яго прыязджаюць госці – тут і Аўстралія, і Кітай, і Аргенціна, і Канада, і ЗША, і самыя далёкія куточкі Расіі, і амаль уся Еўропа…


– Канешне, першае, што захапляе замежных гасцей, гэта музей насякомых і пчалярства. А яшчэ замежныя турысты дзівяцца беларускаму менталітэту – нашай

шчырасці і самаадданасці, – расказвае Сяргей Мікановіч.

Гаспадара аграсядзібы неаднаразова адзначала дыпломам Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Ёсць у Сяргея Іванавіча спецыяльны сертыфікат навучання  асновам агратурызму ў Польшчы. Але найбольш памятнай узнагародай Мікановіч лічыць кнігу водгукаў. Запісы пакінуты больш чым на 10 розных мовах. Тут змешчачаны і словы падзякі, і нават забаўляльныя карыкатуры.


Наталля Смірнова, г. Екацерынбург, Расія, 8 ліпеня 2007 года:


– Сергей Иванович! Огромное Вам спасибо за увлекательную экскурсию! Нигде в России я не встречала подобной коллекции бабочек. Чем удивителен Ваш музей, что все насекомые были найдены одним-единственным человеком! Процветания и благодарных посетителей Вашему музею!


Вучні сярэдняй школы №3 г.п. Зельва, 9 лютага 2008 год:


– Дзякуем Вам за цікавую і змястоўную экскурсію ў свет матылькоў і пчол! Уражаны Вашым энтузіязмам і цікаўнасцю да наваколля. Дзякуючы сустрэчы з Вамі, мы яшчэ раз упэўніліся ў тым, наколькі разна-стайная прырода роднага краю!


Кацярына СЯРГЕЙ

 просмотров: 1377
 комментариев: 0
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 1 дней со дня публикации.

Авторизация

Опрос на сайте

БЫЛИ ЛИ ВЫ КОГДА-НИБУДЬ В ЗЕЛЬВЕ?
Да, был(-а), очень понравилось
Да, был(-а), и обязательно приеду ещё
Нет, не был(-а), но очень хотелось бы побывать
Не был(-а), и сомневаюсь что когда-либо буду

Календарь

«    Март 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31 

Архив публикаций

Видео