Пра аграсядзібу "Старая Весь”, што знаходзіцца ў вёсцы Варонічы – у сямі кіламетрах ад Зэльвы, пісалі газеты, часопісы, інтэрнэт-парталы, тэлеканалы здымалі відэарэпартажы. Такую папулярнасць турыстычны аб’ект набыў за кошт унікальнага музея насякомых і пчалярства. Каб падзівіцца багатай калекцыяй матылькоў, а заадно адпачыць некалькі дзён у каларытнай беларускай хатцы, сюды прыязджаюць нават з Аргенціны і Аўстраліі. Давайце завітаем сюды і мы з вамі, паважаныя чытачы.