(опубликовано: 29 января, 20:01)
На гэтым акцэнтавала ўвагу падчас прэс-тура журналістаў у Зэльвенскі раён прадстаўнік БГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова.
У якасці доказу таму – знакі “Крэатыўная прастора”, уручаныя аграсядзібам “Верас”, “Сад маёй мары”, “Дарагабушка”.
Такія знакі таксама былі ўручаны аддзелу адукацыі, спорту і турызму, рэдакцыі раённай газеты “Праца”, аддзелу рамёстваў і традыцыйнай культуры, Князеўскай і Елкаўскай СШ.
– Ідэя вылучаць і адпаведна адзначаць крэатыўныя аб’екты нашай краіны ўзнікла некалькі гадоў назад, – расказвае Валерыя Кліцунова. – Першыя знакі атрымалі сядзібы ў Валожынскім раёне. На гэтым мы вырашылі не спыняцца, а працягнуць такую добрую традыцыю далей. Такім чынам даваць турыстычным аб’ектам імпульс для развіцця.
Похожие публикации:

