(опубликовано: 18 марта, 09:03)
«30 дзён на ровары» – традыцыйная штогадовая акцыя, якая сёлета пройдзе ва ўсім свеце ў красавіку. Акцыю ўпершыню зладзілі некалькі год таму ў ЗША, але Беларусь штогод знаходзіцца ў сусветных лідэрах па колькасці ўдзельнікаў. Акцыя «30 дзён на ровары» прымеркаваная да пачатку масавага веласезону, каб прадэманстраваць: ровар – не толькі зручны транспарт для гораду, але і камфортны варыянт для цікавага адпачынку.
У Мінску падчас акцыі «30 дзён на ровары» штодня будзе адбывацца геаграфічны квест на веданне гісторыі Мінска. Квест стварае Мінскае роварнае таварыства (МРТ). Таксама МРТ зладзіць некалькі велашпацыраў і спаборніцтвы па спартовым велаарыентаванні ў зялёных зонах. Мэта акцыі «30 дзён на ровары» – падтрымаць здаровы лад жыцця і палепшыць экалагічную сітуацыю ў Мінску і ў Беларусі. Далучыцца да акцыі «30 дзён на ровары» можа любы карыстальнік ровара, ролікаў, самаката, манакола і любога іншага сродку індывідуальнай мабільнасці. Сутнасць удзелу ў акцыі – карыстацца сваім сродкам мабільнасці штодня з любой нагоды, на любой адлегласці і ў любы прамежак часу. Паралельна ўдзельнікі акцыі могуць браць удзел у імпрэзах, якія МРТ будзе ладзіць штодня па Мінску.
Падчас акцыі «30 дзён на ровары» МРТ асобна адзначыць найбольш актыўных і паспяховых удзельнікаў квесту, а таксама пераможцаў конкурсаў і намінацый. Для дзяцей МРТ прыдумала адмысловую праграму: самых юных удзельнікаў чакае гонка на бегавелах. Па завяршэнні акцыі для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 5 год МРТ правядзе гонку на бегавелах у рамках фэста «Viva, ровар».
Удзел у акцыі «30 дзён на ровары» бясплатны, але ўдзельнікам пажадана будзе прайсці некалькі крокаў. У сацыяльных сетках МРТ будуць размяшчаць карысную інфармацыю пра праграму мерапрыемстваў і заданні квесту.

Похожие публикации: