(опубликовано: 9 апреля, 15:04)
Так, напрыклад, захаваліся звесткі аб вадзяным млыне ў вёсцы Старая Галынка. На адной са старонак “Збору помнікаў гісторыі і культуры. Гродзенская вобласць” (1986 г.) чытаем, што гэты помнік прамысловай архітэктуры знаходзіўся на паўночнай ускраіне вёскі і быў “…пабудаваны ў канцы XIX ст. з бутавага каменю і цэглы”. Знешні выгляд млына апісаны падрабязна: “Будынак аднапавярховы, з мансардай. Галоўны фасад сіметрычны, завершаны трохвугольным франтонам, які ўпрыгожаны здвоенымі пілястрамі, прарэзаны прамавугольнымі вокнамі ў простых ліштвах. Вокны даху лучковага абрысу. Астатнія фасады без дэкаратыўных элементаў, неатынкаваныя.
У інтэр’еры справа ад уваходу размешчана лесвіца, якая вядзе ў цокальны паверх, дзе ўстаноўлены жорны і механізм для падачы мукі на мансарду”.
Не менш цікавым у архітэктурным дачыненні быў вадзяны млын у в.Пруд, пабудаваны ў 1934 годзе. Вялікае двухпавярховае збудаванне мела нават два пакоі з печамі для адпачынку людзей, што прыязджалі малоць зерне. Яшчэ ў 2005 годзе млын працаваў, мабыць таму захаваў у выдатным тэхнічным стане ўсе свае механізмы: турбіну (якая ў свой час была выпісана з Францыі), жорны, крупадзёрку, воўначасальны станок і інш. На думку членаў гісторыка-краязнаўчага музея СШ №2 Святланы Ступчык і Ксеніі Жабрун, гэта збудаванне можа стаць адным з цікавейшых аб’ектаў аграэкатурызму. На базе млына дзяўчынкі прапаноў-ваюць адкрыць музей хлебаробскай і млынавай справы. Іх творчая работа (кіраўнік – загадык музея Наталля Ступчык) удастоена Дыплома I ступені на рэспубліканскім конкурсе вучэбна-даследчых праектаў “Я родным краем ганаруся”.
У многіх зэльвенцаў старэйшага пакалення яшчэ захаваліся ўспаміны пра вадзяны млын на рацэ Зальвянцы. Пабудаваны ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў, ён з цягам часу (калі Зальвянка памяльчэла) пачаў працаваць на электраматоры, а потым і ўвогуле быў спынены. Адзін з ураджэнцаў пасёлка піша ў сваім віртуальным дзённіку: “Дзіўна, што млын закінулі. Я памятаю, як з дзедам вазілі малоць збожжа на яго. Калісьці даўным-даўно млын працаваў ад цячэння ракі. Я гэтых часоў не застаў”. Але на ваенным фота 40-х гадоў, дзе адлюстравана пераправа танкаў праз мясцовую раку, бачна, што млын стаіць наўпрост пасярод вады. Магутны каменны трохпавярховы будынак…
Яшчэ адзін “суродзіч” – у в.Славацічы. Мясцовыя жыхары па знешнім выглядзе будынка мабыць і не здагадваюцца, што раней тут малолі зерне.
Сапраўдным здабыткам раёна і помнікам гісторыі з’яўляецца паравы млын у в.Конна – адзіны прадстаўнік свайго роду.
Захаваліся млыны ў вёсцы Каняўцы і аграгарадку Дзярэчын. Першы, пабудаваны ў 1937 годзе (аб чым сведчаць лічбы на фасадзе), уяўляе сабою нічым непрыкметны аднапавярховы будынак з вялізнымі драўлянымі дзвярыма арачнага тыпу. Дзярэчынскі млын – старэйшы, ён на службе ў мясцовых жыхароў ажно з XIX ст. Але і па сённяшні дзень, як бы сказалі сучаснікі, не выглядае на свае гады.
Можна было б заўважыць, маўляў, для чаго ўсе гэтыя расказы – млыны даўно сваё аджылі. Але гэта не так. У некаторых раёнах яшчэ захаваліся такія “перажыткі мінулага”. Бліжэйшы працуючы млын – у в. Высоцк Слонімскага раёна. Іншыя ж, некалі закінутыя, сёння набылі другое жыццё. Яны не проста адрамантаваны, а сталі музеямі або месцамі для правядзення святаў. Так, на адным з закінутых млыноў Гродзенскага раёна моладзь спраўляе свята нячыстых сіл – Дзень усіх Святых. Нічога не скажаш, удалае месца для такой нагоды, улічваючы ўвесь містычны флёр старажытных млыноў.
Найбольшай папулярнасцю ў беларусаў карысталіся вадзяныя млыны. Па традыцыі іх часцей за ўсё будавалі з дрэва. Але ландшафтныя асаблівасці Беларусі абумовілі той факт, што паступова частка будынка пачала размяшчацца на палях над вадой, потым пад млыны сталі падводзіць каменны падмурак. Высокі, складзены са старанна падагнаных, заўсёды часаных камянёў, падмурак станавіўся сімвалам моцы і стабільнасці. А ўжо калі і ўвесь будынак быў каменным (часцей за ўсё так рабілі ў панскіх сядзібах), то гэта было сапраўдным доказам тэхнічнага і творчага майстэрства беларускіх зодчых.
Млынавы механізм размяшчаўся ўнутры будынка, пад дахам, звонку заставалася толькі вадзяное кола, якое прыводзілася ў рух вадой. Дарэчы, кола – галоўны элемент забудовы, які ў дыяметры дасягаў ажно 4 метраў!
Увогуле, вадзяныя млыны разам з гаццю, мостам, дрэвамі, што звісалі над вадой, вясёлкай, што нараджалася ў вадзяным пыле вакол кола, разам з шумам падаючай вады стваралі надзвычай лірычныя і таямнічыя куточкі ландшафту. Мабыць таму яны былі аблюбаваным месцам для ігрышчаў і забаў вясковай моладзі. А яшчэ тут, у вірах і затоках, заўсёды было лепшае месца рыбалкі.

Похожие публикации: